Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета Польскай Турыстычнай Палаты ад 24 чэрвеня 2009 г. № 7
Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета Польскай Турыстычнай Палаты
ад 24 чэрвеня 2009 г. № 7
«Аб «Інавацыйнай праграме актывізацыі ўязнога турызма ў Рэспубліку Польшча», прадугледжанай Дэкларацыяй «Аб супрацоўніцтве ў галіне актывізацыі ўязнога турызма паміж Міністэрствам замежных спраў і Польскай турыстычнай палатай»
Змененая Пастановай ад 19 жніўня 2009 г.
Падчас выканання пастаноў Дэкларацыі «Аб супрацоўніцтве ў галіне актывізыцыі ўязнога турызма ў Рэспубліку Польшча паміж Міністэрствам замежных спраў і Польскай турыстычнай палатай» з мэтай вызначэння ўмоў ажыццяўлення «Праграмы актывізацыі ўязнога турызма ў Рэспубліку Польшча», прадугледжанай дадзенай Дэкларацыяй, Прэзідыум Вярхоўнага Савета Польскай турыстычнай палаты пастанавіў:
1. Тэрміны і азначэнні
У сапраўднай Пастанове выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны і іх азначэнні:
1) Пастанова – сапраўдная пастанова;
2) МЗС – Міністэрства замежных спраў;
3) ПТП – Польская турыстычная палата;
4) Дэкларацыя МЗС – ПТП – Дэкларацыя «Аб супрацоўніцтве ў галіне актывізацыі ўязнога турызма паміж МЗС і ПТП»;
5) Праграма – прадугледжаная Дэкларацыяй «Інавацыйная праграма актывізацыі ўязнога турызма», якая ажыццяўляецца пры падтрымцы МЗС і ПТП;
6) Прадпрымальнік – прадпрымальнік, які ажыццяўляе гаспадарчую дзейнасць у галіне ўязнога турызма ў РП;
7) Замежны контрагент – контрагент Прадпрымальніка, які ажыццяўляе за мяжой гаспадарчую дзейнасць ў галіне ўязнога турызма ў РП;
8) Сертыфікат – пасведчанне, выдадзенае ПТП Прадпрымальніку аб тым, што Прадпрымальнік і Замежны контрагент ведаюць ўмовы Праграмы і выказваюць жаданне удзельнічаць у Праграме;
9) Сертыфікаваны Турыстычны Прадпрымальнік – Прадпрымальнік, які мае Сертыфікат.
2. Прадмет Пастановы
Пастанова падрабязна вызначае:
1) парадак і правілы ўдзелу ў Праграме, а таксама ўмовы атрымання Сертыфіката;
2) адказнасць за парушэнне правілаў удзелу ў Праграме:
3) арганізацыю працы і кампетэнтнасць Сертыфікацыйнай камісіі.
3. Прадпрымальнікі, якія маюць права на атрыманне Сертыфіката
1. Сертыфікат можа атрымаць Прадпрымальнік, які ажыццяўляе дзейнасць у галіне ўязнога турызма ў РП на працягу не менш чым 12 месяцаў з даты падання заявы на атрыманне Сертыфіката.
2. Прыналежнасць да эканамічнай палаты не робіць ўплыў на магчымасць атрымання Сертыфіката.
4. Сертыфікат
1. Сертыфікат выдае Сертыфікацыйная камісія.
2. Сертыфікат з’яўляецца імянным.
3. Першы Сертыфікат выдаецца на тэрмін 12 месяцаў, а наступныя – на тэрмін 24 месяцы.
4. Выдаецца Сертыфікат наступнага зместу:
«СЕРТЫФІКАТ №_____/2009
Польская турыстычная палата
Сапраўдны Сертыфікат сведчыць аб тым, што ___________________ па адрасу ________________ у _____________ запісаны ў Рэестр прадпрымальнікаў, які знаходзіцца пад кантролем Раённага суда ў ___________ пад нумарам АСР (Агульнапольскі Судовы Рэестр) _____//, пастаўлены на Улік Гаспадарчай Дзейнасці, які знаходзіцца пад кантролем ________________ пад нумарам ______________ (назва фірмы) з‘яўляецца Сертыфікаваным Турыстычным Прадпрымальнікам турызма, зарэгістраваным у Польскай турыстычнай палаце, і прымае ўдзел у «Праграме актывізацыі ўязнога турызма ў РП», якая ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Польскай турыстычнай палаты. Дадзены Сертыфікат сапраўдны да ____________.»
5. Дакумент Сертыфіката падпісваецца Старшынёй Палаты і Кіраўніком Сертыфікацыйнай камісіі.
6. Прадпрымальнік атрымлівае дакумент Сертыфіката.
7. Рэгістрацыю Сертыфікатаў ажыццяўляе Выканаўчы камітэт Палаты.
8 Дакумент Сертыфiката з’яўляецца бланкам строгага ўлiку.
9. Рэестр Сертыфікаваных Турыстычных Прадпрымальнікаў размешчаны на сайце ПТП у Інтэрнэт.
5. Несапраўднасць Сертыфіката
1. Сертыфікат становіцца несапраўдным пасля заканчэння тэрміну, на які ён быў выдадзены.
2.Сертыфікат становіцца несапраўдным у выніку яго пазбаўлення.
3. Інфармацыю аб пазбаўленні Сертыфіката:
а) перадаюць Галоўнаму Памежнаму ўпраўленню і адпаведнаму маршалу ваяводства;
б) размяшчаюць на сайце ПТП у Інтэрнэт.
6. Заява на выданне Сертыфіката
1. Сертыфікат выдаецца на падставе пісьмовай заявы Прадпрымальніка, пададзенай у ПТП.
2. Заяву на атрыманне Сертыфіката разглядае Сертыфікацыйная камісія.
3. Сертыфікацыйная камісія неадкладна разглядае заяву, не паздней чым за 14 дзён пасля яе падання ў ПТП.
4. Узор заявы пададзены у Дадатку 1 да Пастановы.
5. Падчас падачы падпісанай заявы Прадпрымальнік пацверджвае,што:
а) ён пазнаёміўся з умовамі Праграмы, гатовы да удзелу ў Праграме, прымае яе ўмовы, выказвае жаданне удзельнічаць у Праграме і абавязваецца захоўваць умовы Праграмы;
б) ён атрымаў згоду Замежнага контрагента на ўдзел у Праграме, а таксама тое, што Замежны контрагент гатовы да удзелу ў Праграме, прымае яе ўмовы, выказвае жаданне удзельнічаць у Праграме і абавязваецца захоўваць умовы Праграмы;
в) ён абавязваецца захоўваць правілы абароту ўязнымі ваўчарамі ПТП;
г) Замежны контрагент абавязваецца захоўваць правілы абароту ўязнымі ваўчарамі ПТП узору, вызначанага на падставе Пастановы;
д) ён абавязваецца не перашкаджаць ажыццяўленню кантролю з боку Сертыфікацыйнай камісіі за захоўваннем правілаў удзелу ў Праграме;
е) ён не знаходзіцца ў стане банкруцтва або ў працэсе ліквідацыі, а таксама што ён не падаваў заяву аб банкруцтве або ліквідацыі.
6. Сцвярджэнні Прадпрымальніка, пададзеныя ў п. 5 а) - е), змешчаныя ў заяве на выданне Сертыфіката.
7. Да заявы на атрыманне Сертыфіката неабходна далучыць:
а) засведчаную копію запісу ў Рэгістрацыі Арганізатараў Турызма і Турыстычных Пасрэднікаў або ў Рэгістрацыі Гасцінічных Аб’ектаў;
б) дзейнiчаючую выпіску з АСР або Уліку Гаспадарчай Дзейнасці (выдадзеную не раней за 3 месяцы перад паданнем заявы на выданне Сертыфіката);
в) дакументы, якія дэманструюць дзе дзейнiчаючую ў Прадпрымальніка працэдуру абароту ваучарамі.
8. Пасля разглядання заявы Сертыфікацыйная камісія мае права:
а) выдаць Сертыфікат;
б) адмовіць у выданні Сертыфіката;
в) пазбавіць выдадзенага Сертыфіката.
9. У выпадку неадпаведнасці заявы фармальным патрабаванням Сертыфікацыйная камісія ў залежнасці ад віду і ступені недахопаў мае права вярнуць заяву альбо вызваць Прадпрымальніка для яе дапаўнення.
10. Прадпрымальніку выдаецца Сертыфікат альбо адмова ў яго выданні.
7. Правілы абароту ваўчарамі
Правілы абароту ўязнымі ваучарамі змешчаны ў Дадатку 2 да Пастановы.
8. Адмова ў выданні Сертыфіката
1. Камісія адмаўляе ў выданні Сертыфіката Прадпрымальніку, які:
а) не адпавядае умове ажыццяўлення дзейнасці ў галіне ўязнога турызма ў РП на працягу не менш 1 года, улічваючы дзень падачы заявы на выданне Сертыфіката;
б) не гарантуе належнага выканання абавязкаў згодна з Праграмай;
в) не праходзіў навучання правілам удзелу ў Праграме;
г) не аплаціў сертыфікацыйны ўзнос, прадугледжаны Пастановай;
д) быў пазбаўлены Сертыфіката.
2. Камісія выдае ў пісьмовай форме аргументацыю адмовы ў выданні Сертыфіката.
9. Сертыфікацыйная камісія
1.Сертыфікацыйную камісію склікае і распускае Прэзідыум Палаты.
2. Паўнамоцтвы Сертыфікацыйнай камісіі заканчваюцца адначасова са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў Прэзідыума Савета Палаты, які склікаў Камісію.
3. У састаў Сертыфікацыйнай камісіі ўваходзіць 7 чалавек: 4 прадстаўніка Палаты. 1 прадстаўнік МЗС, 1 прадстаўнік Памежнага ўпраўлення і 1 прадстаўнік Міністэрства спорту і турызма.
4. У абавязкі Камісіі ўваходзіць:
а) разгляданне заявы на выданне Сертыфіката;
б) выданне і пазбаўленне Сертыфіката;
в) ажыццяўленне кантролю за захоўваннем Сертыфікаваным Турыстычным Прадпрымальнікам і Замежным контрагентам візавага парадку і правілаў удзелу ў Праграме.
5. Сертыфікацыйная камісія працуе ў пастаянным рэжыме.
6. У выпадку атрымання інфармацыі аб парушэнні правілаў удзелу ў Праграме Сертыфікацыйная камісія можа запатрабаваць тлумачэння ад Сертыфікаванага Турыстычнага Прадпрымальніка па дадзенаму пытанню.
7. У выпадку парушэння правілаў удзелу ў Праграме Сертыфікацыйная камісія можа паведаміць маршалу ваяводства аб парушэнні правілаў удзелу ў Праграме.
8. Сертыфікацыйная камісія дзейнічае ў адпаведнасці з устаноўленным ёю парадкам, улічваючы палажэнні Пастановы.
9. Канцэлярскае абслугоўванне Сертыфікацыйнай камісіі забяспечвае Выканаўчы камітэт Палаты.
10. Замежныя контрагенты Сертыфікаваных Прадпрымальнікаў
1.Сертыфікаваны Турыстычны Прадпрымальнік павінен прадаставіць у прадстаўніцтва Генеральнага консульства РП дзейнiчаючы спіс Замежных контрагентаў.
2. Абавязкі Замежнага контрагента выкладзеныя ў Дадатку 3 да Пастановы.
3. Удзельнічаць у Праграме мае права Замежны контрагент, які па дамоўленасці з Сертыфікаваным Прадпрымальнікам прымае на сябе абавязкі, выкладзеныя ў Дадатку 3 да Пастановы.
4. Сертыфікаваны Прадпрымальнік надае Замежнаму контрагену паўнамоцтвы выстаўлення ўязных ваўчароў ад імя Сертыфікаванага Прадпрымальніка, якія павінны ўтрымліваць палажэнні, акрэсленыя ў Дадатку 3 да Пастановы.
11. Адказнасць Сертыфікаванага Турыстычнага Прадпрымальніка ў межах Праграмы
1.У выпадку парушэння Сертыфікаваным Турыстычным Прадпрымальнікам правілаў удзелу ў Праграме Сертыфікацыйная камісія, улічваючы тып і ступень парушэнняў, мае права пазбавіць Сертыфіката.
2. Сертыфікаваны Турыстычны Прадпрымальнік таксама адказвае за парушэнне правілаў удзелу ў Праграме Замежным контрагентам.
12. Парушэнне правілаў удзелу ў Праграме
Парушэнне правілаў удзелу ў Праграме заключаецца ў:
1) незахаванні правілаў абароту ваўчарамі, у тым ліку выкарыстанні ваўчара ў мэтах, супярэчлівых абазначаным мэце або месцу знаходжання;
2) незахаванні візавых правілаў, дзейнічаючых у РП;
3) перашкодзе ажыццяўленню кантролю з боку Сертыфікацыйнай камісіі за захоўваннем правілаў удзелу ў Праграме;
4) ігнараванні заўваг прадстаўніцтваў Генеральнага консульства РП па пытанню супрацоўніцтва Сертыфікаванага Турыстычнага Прадпрымальніка і прадстаўніцтваў консульства РП;
5) парушэнні якога-небудзь з абежаванняў, якія датычаць выкарыстання Сертыфіката або забароны распараджэннем Сертыфіката;
6) непрадастаўленні Сертыфікаваным Турыстычным Прадпрпымальнікам дзейнічаючага спісу Замежных контрагентаў у прадстаўніцтвы Генеральнага консульства РП.
13. Пазбаўленне Сертыфіката
1. Камісія мае права пазбавіць Сертыфіката ў выпадку парушэння Сертыфікаваным Турыстычным Прадпрымальнікам або Замежным контрагентам правілаў удзелу ў Праграме.
2. Камісія аргументуе адмову ў выданні Сертыфіката ў пісьмовай форме.
14. Апеляцыя
1. У залежнасці ад рашэння Сертыфікацыйнай камісіі Прадпрымальнік мае права апеляваць да Прэзідыума ПТП на працягу 21 дня пасля рашэння Камісіі.
2. Рашэнне аб задавальненні або незадавальненні апеляцыі прымае Прэзідыум Палаты. Рашэнне Прэзідыума ПТП канчатковае.
15. Працягненне тэрміну дзеяння Сертыфіката
1.Працягненне Сертыфікату ажыццяўляецца на падставе заявы Прадпрымальніка, пададзенай не пазней чым за 30 дзён перад заканчэннем тэрміну дзеяння Сертыфіката.
2. Падчас выдання Сертыфікату на наступны тэрмін Прадпрымальнік падае выпіску з Агульнапольскага Судовага Рэестру або з Уліку Гаспадарчай Дзейнасці, выдадзеную не раней за 3 месяцы перад паданнем заявы на працягненне тэрміну дзеяння Сертыфіката.
16. Плацяжы, якія ажыццяўляюцца Прадпрмыльнікам у сувязі з удзелам у Праграме
1.Прадпрымальнік, які прымае ўдзел у Праграме, пасля выдання Сертыфіката ажыццяўляе плацяжы, якія складаюцца з пастсяннага плацяжа ў памеры 500 злотых і пераменнага плацяжа ў памеры:
а) 0,80 злотых за індывідуальны ваўчар;
б) 12 злотых за групавы ваўчар (ад 11 чалавек і больш).
2. Плацяжы, акрэсленыя вышэй, ажыццяўляюцца на карысць аператара камп’ютэрнай праграмы Праекта, вызначанага Палатай.
17.
Пасля кожнага працягнення дзеяння Сертыфіката на наступны тэрмін Прадпрымальнік аплочвае 50% сумы пастаяннага плацяжа згодна з п. 16.
18.Абмежаванні выкарыстання або распараджэння Сертыфікатам
1.Прадпрымальнік не мае права выкарыстоўваць Сертыфікат:
а) у перыяд спынення дзейнасці;
б)у перыяд ліквідацыі або пасля аб’яўлення аб банкруцтве;
в) пасля пазбаўлення Сертыфіката.
2. Прадпрымальнік не мае права перадаваць Сертыфікат каму-небудзь.
3. Прадпрымальнік не мае права адмовіцца ад Сертыфіката.
4. Парушэнне якога-небудзь з вышэйпералічаных абмежаванняў з’яўляецца падставай для пазбаўлення Сертыфіката.
19. Навучанне
1. Умовай атрымання Сертыфіката з’яўляецца прахаджэнне навучання правілам удзелу ў Праграме, а іменна:
а) візавым правілам ўязнога турызма;
б) правілам супрацоўніцтва з польскімі консульскімі ўстановамі.
2. Навучанне будзе адбывацца ў тэрміны, вызначаныя на сайце ПТП у Інтэрнэт.
3. Навучанне платнае. Кошт навучання вызначае Прэзідыум Палаты.
4. Удзельнік навучання атрымлівае пасведчанне аб прахаджэнні навучання.
20. Пастанова ўваходзіць у сілу ў дзень яе прыняцця.
ДАДАТАК 1
да Пастановы № 7
Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Польскай турыстычнай палаты
ад 24 чэрвеня 2009 г.
ЗАЯВА
НА ВЫДАННЕ СЕРТЫФІКАТА
ад _________________________
Даныя Заяўніка:
- Поўная назва фірмы:______________________________________________
- Адрас:__________________________________________________________
- Нумары тэлефонаў:_______________________________________________
- Fax:_____________________________________________________________
- Email:___________________________________________________________
- Сайт у Інтэрнэт:__________________________________________________
- Прававая форма:__________________________________________________
- АСР:____________________________________________________________
- Падатковы ўлік:__________________________________________________
- Прадпрыемствы Заяўніка, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне ўязнога турызма:________________________________________________________
- Прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактныя даныя асобы, адказнай за ажыццяўленне ўязнога турызма:____________________________________
- Тэрмін дзейнасці ў галіне ўязнога турызма:___________________________
- Асноўныя турыстычныя прадукты, прызначанныя для замежных рынкаў:_________________________________________________________
- Асноўныя рынкі, замежных турыстаў якіх абслугоўвае Заяўнік:__________
Прашу выдаць СЕРТЫФІКАТ УДЗЕЛУ Ў «ПРАГРАМЕ АКТЫВІЗАЦЫІ ЎЯЗНОГА ТУРЫЗМА Ў РЭСПУБЛІКУ ПОЛЬШЧА» («Программа»), якая ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Польскай турыстычнай палаты.
Мною пацверджваецца, што:
а) ______________ з умовамі Праграмы пазнаёміўся(лася), гатовы(а) да удзелу ў Праграме, прымаю яе ўмовы, выказваю жаданне удзелу ў Праграме і абавязваюся захоўваць умовы Праграмы;
б) атрымаў(ла) згоду Замежнага контрагента на ўдзел ў Праграме, і што Замежны контрагент гатовы да ўдзелу ў Праграме, а таксама абавязваецца захоўваць умовы Праграмы;
в) не знаходжуся ў стане банкруцтва або ў працэсе ліквідацыі, а таксама што не падаваў(ла) заяву аб банкруцтве або ліквідацыі;
Асабліва пацверджваю, што:
г) абавязваюся захоўваць правілы абароту ўязнымі ваучарамі ПТП, дзейнічаючымі ў межах Праграмы;
д) Замежны контрагент абавязваецца захоўваць правілы абароту ўязнымі ваучарамі ПТП, дзейнічаючымі ў межах Праграмы;
е) абавязваюся не перашкаджаць кантролю Сертыфікацыйнай камісіі за захоўваннем правілаў удзелу ў Праграме;
ж) не знаходжуся ў стане банкруцтва або ў працэсе ліквідацыі, а таксама што не падаваў(ла) заяву аб банкруцтве або ліквідацыі.
ДАДАТАК 2
ПРАВІЛЫ АБАРОТУ УЯЗНЫМІ ВАЎЧАРАМІ
- 1. Улік і апрацоўка ўязных ваўчароў ажыццяўляюцца ў электроннай сістэме.
- 2. Прадстаўніцтвы консульства РП, Памежнае ўпраўленне і сертыфікаваныя Прадпрымальнікі атрымаюць доступ да электороннай сістэмы (кожны на адпаведнай ступені даступнасці).
- 3. Ваўчар можа быць выстаўлены выключна як пацверджанне аплочаных кліентам паслуг (аплочаных у Замежнага контрагента Сертыфікаванага Прадпрымальніка).
- 4. Ваўчар можа быць выстаўлены:
- для індывідуальных кліентаў;
- для груп; у дадзеным выпадку в ваўчары замест прозвішчаў кліентаў запісваецца “згодна са спісам”, паказваецца колькасць асоб. Спіс удзельнікаў афармляецца ў выглядзе дадатку на фірмовым бланку Сертыфікаванага Прадпрымальніка або яго ўпаўнаважанага Замежнага контагента і павінен адлюстроўваць усе дадзеныя, якія змешчаныя ў ваўчары (улічваючы яго нумар).
- 5. ПТП змесціць на сваім сайце спіс Сертыфікаваных Прадпрымальнікаў.
- 6. Ваўчар можа быць выстаўлены:
- Сертыфікаваным Прадпрымальнікам;
- Замежным контрагентам польскага Сертыфікаванага Прадпрымальніка на падставе пісьмовай дамоўленасці.
- 7. У ваўчары павінны быць разборліва адлюстраваныя дадзеныя Сертыфікаванага Прадпрымальніка або Замежнага контрагента, яго пячатка, а таксама іменная пячатка і подпіс асобы, якая выстаўляе ваўчар.
- 8. Працэс абароту ваўчарамі, унутраныя працэдуры, адпаведнае рэгуляванне адносінаў з контрагентамі падлягаюць кантролю скліканай ПТП групы, якая кантралюе працэдуру сертыфікацыі. Узоры дадзеных дакументаў будуць змешчаныя на сайце ПТП і даступныя суб’ектам, якія зацікаўленыя ў атрыманні Сертыфіката.
- 9. Ваўчарамі маюць права карыстацца выключна сертыфікаваныя агенцтвы. Парушэнне правілаў абароту ваўчарамі можа прывесці да пазбаўлення суб’екта Сертыфікату. Сертыфікат выдаецца на 1 год, а яго страта мае наступствы, апісаныя ў Дэкларацыі. Пасля страты Сертыфіката або заканчэння яго тэрміну дзеяння сертыфікаваны суб’ект не мае права выкарыстоўваць уязныя ваўчары ПТП.
ДАДАТАК 3
АБАВЯЗКІ ЗАМЕЖНАГА КОНТРАГЕНТА СЕРТЫФІКАВАНАГА ПРАДПРЫМАЛЬНІКА
- I. Замежны контрагент Сертыфікаванага Прадпрымальніка абавязаны:
- Захоўваць правілы, вызначаныя прадстаўніцтвамі консульства РП у галіне падавання візавай дакументацыі.
- Захоўваць ніжэйпералічаныя правілы абароту ўязнымі ваучарамі, якія дзейнічаюць у межах Праграмы.
- Укараняць працэдуры, якія дазваляюць ажыццявіць Праграму такім чынам, каб забяспечыць поўны кантроль, задавальненне візавых патрабаванняў і выкананне дадзеных абавязкаў.
- Не передаваць іншым суб’ектам паўнамоцтвы удзелу ў Праграме.
- Паведамляць польскаму партнёру, Сертыфікаванаму Прадпрымальніку, аб усіх адхіленнях, якія ўзніклі ў працэсе ажыццяўлення Праграмы.
- Страхаваць турыстаў, якія адпраўляюцца ў РП у межах Праграмы, ад няшчасных выпадкаў і на зварот сродкаў лячэння.
- У выпадку парушэння правілаў візавага парадку ў прадстаўніцтве консульства РП або дадзеных абавязкаў прадаставіць поўную інфармацыю, звязаную з дадзеным парушэннем.
- Дапускаць да працы ў электроннай сістэме ваўчароў выключна ўпаўнаважаных Замежным контрагентам супрацоўнікаў.
- Неадкладна укараняць правілы і працэдуры, якія уводзяцца ў межах ажыццяўлення Праграмы.
- Выконваць указанні Сертыфікаванага Прадпрымальніка ў межах ажыццяўлення Праграмы.
- II. Замежны контрагент Сертыфікаванага Прадпрымальніка згодна з дамовай аб супрацоўніцтве з Сертыфікаваным Прадпрымальнікам абавязаны:
- Пацвердзіць, што прымае да ўвагі ўсе правілы і абавязкі, якія адпавядаюць удзелу ў Праграме, і абавязвыецца іх выконваць.
- Пацвердзіць, што нясе поўную адказнасць за сваі дзеянні, прадпрынятыя ў межах ажыццяўлення Праграмы.
- Гарантаваць, што ў выпадку парушэння правілаў удзелу ў Праграме, а асабліва правілаў візавага парадку, вызначанага прадстаўніцтвам консульства РП, прадаставіць поўную інфармацыю, звязаную з дадзеным парушэннем.
- Пацвердзіць, што ў выпадку выяўлення сур’ёзнага парушэння праілаў удзелу ў Праграме, а асабліва правілаў візавага парадку, вызначанага прадстаўніцтвам консульства РП, дамова можа быць неадкладна скасавана з паведамленнем аб дадзеным факце прадстаўніцтваў консульства РП, перадачай дадзенай інфармацыі грамадскасці шляхам яе размяшчэннем на сайце Польскай турыстычнай палаты, а таксама з заявай на ўключэнне Замежнага контрагента ў спіс Шэнгенскай інфармацыйнай сістэмы (Ш ІС).
- III. Паўнамоцтвы выстаўлення ваўчароў ад імя Сертыфікаванага Прадпрымальніка павінны пацверджвацца наяўнасцю нумару Сертыфіката, зазначэннем тэрміну, на які яны прадастаўленыя (не даўжэй тэрміну дзеяння Сертыфіката), а таксама павінны быць завізаваныя подпісам і пячаткай Сертыфікаванага Прадпрымальніка і імянной пячаткай асобы, якая надае паўнамоцтвы.
